ААТ "ПМК-95 Водбуд": 213760 РБ, Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул. Юбілейная, д.50, тэл/факс: (8-02235) 42-449
E-mail: 95pmk@mail.ru Рэжым працы: з 8 да 17 абед з 13 да 14
Дырэктар ААТ "ПМК-95 Водбуд" Ганчароў Іван Аляксандравіч (8-02235) 42-467
За сваю гісторыю арганізацыя перажыла шэраг пераўтварэнняў. У лютым 1975г. былое СМУ на падставе загада Мінвадгаса БССР было перайменавана ў ПМК-84, а праз год - у ПМК-95. У кастрычніку 1991 г. загадам па ПСА "Магілёўводбуд" калона рэарганізавана ў арэнднае прадпрыемства ПМК-95. Праз пяць гадоў яна атрымала новы статус, і стала дзяржаўным прадпрыемствам па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм (ПМС).
Са студзеня 2004 г. арганізацыя з'яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам і ўваходзіць у склад ААТ «Холдынг Магілёўводбуд».
ААТ "ПМК-95.Водстрой" абслугоўвае 26783 гектара асушаных зямель. Закрытым дрэнажам у раёне асушана 18017 гектараў, механізаваным водапад'ёмам - 1192 гектары.
На 479 гектарах арганізавана двухбаковае рэгуляванне воднага рэжыму. Працягласць асушальнай сеткі - 8465 кіламетраў.